Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў на рукі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроці, сваю вядомую кнігу «Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь» (аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч) як падарунак для Яго Святасці Папы Францішка.

Англійскую версію гэтай кнігі («This country called Belarus») Уладзімір Арлоў перадаў Апостальскаму Нунцыю ў дзень малітоўнага ўспаміну Біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

Апостальскі Нунцый прыняў з удзячнасцю гэты падарунак ды запэўніў, што кнігу перадасць асабіста Святому Айцу ў дзень сустрэчы з Ім, 25 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?