У рамках адмысловай акцыі рэдакцыя часопіса Arche прапануе ўсім ахвотным па максімальна зніжанай цане набыць тры (фактычна чатыры) аб’ёмныя кнігі:

 

1) Адам Бабарэка. Збор твораў у 2-х тамах (агульны аб’ём 1665 старонак);

2) Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі: збор твораў (агульны аб’ём 1097 старонак);

3) Антон Адамовіч. Да гісторыі беларускай літаратуры: збор твораў (агульны аб’ём 1464 старонкі)

1) Двухтомнік уяўляе з сябе амаль што поўны збор твораў вядомага міжваеннага беларускага літаратуразнаўцы, які быў прызнаны лепшым кніжным выданьнем 2011 года паводле версіі газеты «Наша Ніва». Многія матэрыялы на старонках кнігі друкуюцца ўпершыню дзякуючы таму, што ў складаных варунках сталінскага тэрору 1930-х гг., ахвярай якога сярод многіх іншых стаў і Адам Бабарэка, ягонай сям’і ўдалося цудам захаваць рукапісны архіў пісьменніка і навукоўца (сітуацыя ў выпадку з рэпрэсаванымі беларускімі літаратарамі амаль унікальная).

Поўны змест кнігі даступны тут і тут.

2) У выданне ўключаныя асноўныя працы вядомага беларускага рэлігійнага і нацыянальнага дзеяча на гістарычна-культурную тэматыку, па гісторыі хрысціянства і хрысціянскага руху ў Беларусі, рэлігійнага і палітычнага характару, а таксама каляндарныя запісы, якія рабіліся А. Станкевічам з канца 1930-х гг. да сярэдзіны 1948 г. Гэта ўнікальнае, цудам захаванае сведчанне пра лёсавызначальны для Беларусі і беларусаў час

Поўны змест кнігі даступны тут.

3) Выданне знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, асабліва праз творы эміграцыйнага перыяду, калі напоўніцу раскрыўся крытычны талент Антона Адамовіча. Усяго ў зборнік уключаныя 48 даследаванняў.

Поўны змест кнігі даступны тут.

Замовіць камплект выданняў можна, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана камплекта — 200 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны).

Акцыя працягнецца да 17 верасня.

Замаўляючы камплект, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Два Адамы і Адамовіч», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0