Эні Ленакс завяршае творчую кар'еру. Пра гэта шатландская спявачка заявіла брытанскай газеце Daily Mirror.

Паводле словаў Ленакс, такое рашэнне яна прыняла ў сувязі з жаданнем прысвяціць сябе сям'і. «Заканчэнне маёй музычнай дзейнасці звязана з адным чалавекам, я ўдзячная яму за ўсё, што ён зрабіў для мяне ў апошнія гады», — заявіла спявачка ў інтэрв'ю выданню. — Не ўсе артысты могуць атрымаць праўдзівую асалоду ад жыцця. Я нарэшце яе адчула і гатовая дзеля гэтага развітацца з кар'ерай».

Як паведамляе газета, у 2012 годзе ў Лондане Ленакс таемна абвянчалася з 58-гадовым доктарам-гінеколагам з Паўднёвай Афрыкі Мітчам Бесерам. З тых часоў яна разам са сваім мужам актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці арганізацый Greanpeace, Amnesty International, у кампаніях дапамогі людзям, заражаным вірусам СНІД, а таксама жанчынам і дзецям у краінах Афрыкі.

Эні Ленакс нарадзілася 25 снежня 1954 ў Абердзіне. Яе пласцінкі ў перыяд выступу ў дуэце з Дэйвам Сцюартам (Eurythmics), а таксама пасля — падчас сольнай кар'еры спявачкі — разышліся па свеце тыражом 80 млн копій. Яна была ўдастоена амерыканскай музычнай прэміі Grammy, васьмі прэмій Brit Awards, а таксама «Оскара» за песню «На захад», якая ўвайшла ў саўндтрэк фільма «Уладар пярсцёнкаў. Вяртанне караля».

Эні Ленакс уключана ў спіс 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў паводле версіі часопіса Rolling Stone.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?