Сьв. Мікалай быў рэальнай асобай, біскупам Міра, што жыў пры канцы ІІІ ст. — пачатку ІV ст на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Мы ня ведаем ні яго дня нараджэньня, ні нават году сьмерці. Але дакладна ведаем дзень ягонай сьмерці — 6 сьнежня. Таму і адзначаецца за тры тыдні да Калядаў дзень абаронцы і ахоўніка, зь імем якога зьвязаныя розныя цуды.

Адразу пасьля сьмерці біскупа Міра пачаўся культ ягонага імя, які значна вырас з пашырэньнем хрысьціянства. І менавіта сьвяты Мікалай стаў асацыявацца з каляднымі падарункамі. У англасакскіх краінах падарункі ў панчохі дзецям кладзе Санта‑Клаўс, у франкафонных — Сэн‑Нікаля, у чэхаў і славакаў — Мікулаш. І толькі ў атэістычным Савецкім Саюзе падарункі на Новы год — прыносіў Дзед Мароз. Цяпер традыцыя паціху вяртаецца. І многія чакаюць ня дзеда з сумнеўнай рэпутацыяй, а менавіта сьвятога Мікалая.

Праваслаўныя вернікі адзначаць гэтае сьвята 19 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0