Беларусь пакуль не гатовая да адмены размеркавання выпускнікоў, заявіў на сустрэчы са студэнтамі і актывістамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 9 кастрычніка ў Менску першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі.

Больш за тое, па яго словах, моладзь падтрымлівае абавязковую адпрацоўку.

«Маючы зносіны з калектывамі, і не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах, мы бачым, што моладзь падтрымлівае размеркаванне. Гэта далёка не найгоршы варыянт у нашым адукацыйным працэсе», - заявіў Бузоўскі.

Адмяняць размеркаванне заўчасна, лічыць першы сакратар ЦК БРСМ, аднак у будучыні можа прапрацоўвацца варыянт увядзення размеркавання па жаданні.

Варта адзначыць, што беларускія праваабаронцы прылічаюць размеркаванне да прымусовай працы, што парушае правы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?