Вікторыя Язвінская, матуля двухгадовага Рычарда, якога яна пяшчотна называе Рысікам, стварыла на базе танцавальна-спартовай студыі «Дзеткі+» дзве беларускамоўныя групы для дзетак рознага веку. Гэтай восенню пачаліся заняткі ў групе «Маманяты» (для дзяцей 1,5—3 гадоў з бацькамі) і «Тэатр рухаў» (для дзетак 3—6 гадоў).

«Маманяты» — гэта танца-вальна-спартовыя заняткі з элементамі творчасці і прыкладной дзейнасці. Чытаць ці лічыць трохгадовых не вучаць, скіраванасць ідзе на фізічнае развіццё дзіцяці. Бо чым больш малое рухаецца ў такім веку, тым лепей яно развіваецца. Плюс творчы складнік: праца на дробную і буйную маторыку.

«Тэатр рухаў» — спартова-тэатральныя заняткі, скіраваныя на развіццё гаворкі ў сувязі з рухам, лагарытмікі. На занятках дзетак чакаюць чыстагаворкі і мімічная гімнастыка, гімнастычныя комплексы і практыкаванні, дыхальна-спеўная гімнастыка, казачныя гісторыі і хатнія заданні.

Памяшканне студыі, дзе займаюцца «Маманяты», знаходзіцца ў Малінаўцы. Але бацькі возяць сюды дзетак нават з-за горада.

Заняткі праходзяць у малых групах — не больш за 5 чалавек «Маманяты» і 10 чалавек «Тэатр рухаў».

Калі мы прыйшлі, усе дзеткі ўжо былі на месцы і разам з бацькамі ды выкладчыцай Касяй Глухоўскай распачалі свае «марскія прыгоды». 

Дзеткі зусім маленькія, працаваць з імі складана, але яны з радасцю пускаюцца ў гульні ды практыкаванні, якія ім прапаноўваюць. Прапанавалі «марскія прыгоды» — і дзеткі змагаліся з піратамі, рабілі пацеркі, як сапраўдныя маракі праходзілі розныя выпрабаванні.

А мове як такой на курсах не вучаць. «Мэта заняткаў — гарманічнае развіццё дзіцяці, занурэнне яго ў моўнае асяроддзе праз гульню», — кажа Вікторыя. Але нават расейскамоўныя дзеткі пасля заняткаў пачынаюць дома ўжываць беларускія словы. 

***

Каб запісацца на заняткі, трэба званіць на нумар: (29) 189-81-08.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?