Microsoft пачатла кампанію па адмове ад брэнда Nokia.

Пра гэта паведамляе рэсурс The Verge. Змены пачнуцца з падраздзялення Nokia France. Кампанія Microsoft пацвердзіла The Verge, што працэс змены лагатыпаў будзе распаўсюджаны на іншыя краіны.

Рэсурс паведаміў, што пераход ад Nokia Lumia на Microsoft Lumia пачнецца з паступовага перамяшчэння змесціва Nokia.com на новы мабільны сайт Microsoft, а пачне змены Nokia France ў сацыяльных сетках, напрыклад, Facebook і Twitter.

Раней інфармацыя аб змене брэнда была неафіцыйнай.

Пры гэтым Nokia не знікне з рынку, яна працягне існаванне як незалежная кампанія, якая не займаецца тэлефонным бізнэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?