Імкненне быць «еўрапейскім», а не сабой, нагадвае мне маладога чалавека з вёскі. Ён старанна вывучае этыкет і правілы. У што апрануцца і што гаварыць, у якія кавярні хадзіць і з кім сябраваць. Зарабляе і купляе сабе ўсё гэта, ходзіць у элегантным касцюме з вытанчанай жонкай, працуе ў прыгожым кабінеце, адпачывае, «як еўрапейцы» – прынамсі, яму здаецца, што еўрапейцы так адпачываюць.

А потым пачынаюцца праблемы.

Няма нешта шчасця, жонка — дурная, жадае толькі адпавядаць фармату — адпачываць трэба тут, апранацца трэба ў гэта, без грошай падумвае пра павышэнне да багацейшага мужа (дапусцім самы няўдалы варыянт). Праца не радуе, бо гэта толькі гонка за грашыма, вопратка перастае прыносіць задавальненне, на курортах сустракаюцца адныя дэбілы.

А потым раптам чалавек прыязджае куды-небудзь пад Валожын і разумее, што дурны ён быў. Будуе дом, гадуе дзяцей і укладае грошы ў маленькую вытворчасць, якая стварае, а не перапрадае замежнае. Дае дзецям добрую адукацыю, павагу і веды па гісторыі. Падарожнічае па свеце шчаслівым чалавекам і выпадковыя знаёмыя кажуць: — Мы ніколі не бычылі, каб еўрапейцы былі такімі файнымі і шчаслівымі.

І вось ён, момант, калі слова «еўрапейскасць» знаходзіцца на адпаведным яму месцы.

Еўрапейскасць — гэта не мэта чалавека, гэта шлейф чалавека, яго хвост. Чапляць сябе хвост замест галавы недарэчна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?