Жыхар Салігорска асуджаны па даволі рэдкім у Беларусі складзе злачынства — незаконнае пазбаўленне волі чалавека (арт. 183 КК). Крымінальны пераслед ён зведаў дзякуючы пазіцыі пракурора Любанскага раёна, бо супрацоўнікі мясцовай міліцыі і Следчага камітэта не ўбачылі ў дзеяннях мужчыны складу злачынства. 

Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Максім Агеенка, 34-гадовы ўраджэнец Любанскага раёна, жыхар Салігорска, асуджаны за тое, што неаднаразова насуперак волі сваёй знаёмай сілком змяшчаў яе ў багажнік і салон сваёй аўтамашыны, пасля чаго перамяшчаўся на аўто па сваім меркаванні, пазбаўляючы дзяўчыну волі. Фігуранты справы сустракаліся з 2010 года. 

Пракурор Любанскага раёна, выкарыстоўваючы дадзеныя законам паўнамоцтвы, распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу, па якой ім асабіста было праведзенае папярэдняе расследаванне. 

Устаноўлена, што мужчына ў жніўні 2012 года з-за рэўнасці, пераадольваючы супраціўленне 23-гадовай студэнткі мінскага ВНУ, цяпер жыхаркі Любані, з прымяненнем сілы змясціў дзяўчыну ў багажнік сваёй аўтамашыны, пасля чаго ездзіў па тэрыторыі Любанскага раёна. Другі выпадак адбыўся ў красавіку 2013 года, калі пасля адмовы дзяўчыны сесці ў машыну для гутаркі мужчына таксама з выкарыстаннем сілы, насуперак яе волі, заштурхнуў яе ў салон свайго аўтамабіля, зачыніў знутры і паехаў, пазбавіўшы пацярпелую магчымасці бяспечна пакінуць машыну. 

У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну не прызнаў, растлумачыўшы, што абыходзіўся так з дзяўчынай, жадаючы высветліць адносіны. Такі аргумент судом не быў узяты пад увагу як уважлівы, і мужчына быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 183 КК. Ён прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Не пагадзіўшыся з прыгаворам, абвінавачаны яго абскардзіў. Аднак суд касацыйнай інстанцыі прыгавор пакінуў без змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?