Другую перамогу запар атрымала ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае «Дынама». 22 кастрычніка каманда Любаміра Покавіча выйграла ў Чалябінску ў «Трактара» з лікам 3:2 (1:0, 1:0, 1:2).

У «Дынама» дзве шайбы закінуў Мэт Элісан, адну — Нік Бэйлен.

Пасля 18 гульняў «Дынама» з 32 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 8 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 4 паражэнні ў асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 49-44).

Наступны матч «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 24 кастрычніка з ханты-мансійскай «Югрой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?