Жаночую зборную Беларусі па баскетболе ў трэці раз узначаліў Анатоль Буяльскі. Рашэнне аб прызначэнні аднагалосна прыняў выканкам федэрацыі па гэтым відзе спорту 21 кастрычніка. 

Як паведаміла ў сераду прэс-служба БФБ, на карысць кандыдата былі прыведзеныя наступныя аргументы: вялікі вопыт працы з нацыянальнай зборнай і дасягненне сур'ёзных вынікаў з ёй на сусветнай арэне; праца ў нацыянальным чэмпіянаце, што дазваляе на пастаяннай аснове прасочваць асноўныя тэндэнцыі развіцця жаночага баскетбола; веданне спецыфікі працы з жаночымі камандамі; валоданне сучаснымі методыкамі падрыхтоўкі баскетбалістак. 

«Найбліжэйшым часам» з Буяльскім будзе заключаны доўгатэрміновы кантракт. Спецыялісту пастаўленая задача сфарміраваць склад нацыянальнай каманды і групу спецыялістаў для працы з ёй, а таксама прапрацаваць дэталёвы план падрыхтоўкі зборнай да чэмпіянату Еўропы 2015 года. 

Буяльскі працаваў са зборнай у 1996—1999 і 2002—2011 гадах,

пайшоў пасля канфлікту з ранейшым кіраўніцтвам федэрацыі. Цяпер ён змяніў літоўца Рымантаса Грыгаса, пад кіраўніцтвам якога на апошнім чэмпіянаце свету ў Турцыі зборная не здолела прайсці далей за 1/8 фіналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?