Генеральны дырэктар аэрапорта «Унукава» Андрэй Дзьякаў і яго намеснік Сяргей Сонцаў падалі ў адстаўку. 

Прычына адстаўкі — аварыя лёгкаматорнага самалёта Falcon са снегаўборачнай машынай. У ноч на 21 кастрычніка пры сутыкненні самалёта са снегаўборачнай машынай у маскоўскім аэрапорце «Унукава» загінуў гендырэктар і старшыня савета дырэктараў французскага энергетычнага канцэрна Total Крыстоф дэ Маржэры. Таксама загінуў экіпаж самалёта з трох чалавек. Следчы камітэт РФ ужо затрымаў кіроўцу снегаўборачнай машыны Уладзіміра Мартыненку і чацвёра работнікаў аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?