Новым дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандр Старых. Раней ён працаваў на ААТ «Белшына», дзе быў намеснікам дырэктара па сацыяльных пытаннях.

На закрытай сустрэчы 22 кастрычніка міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў прадставіў новага кіраўніка калектыву тэатра.

«У апошні час ва ўстановах культуры адбываецца падзел дырэктарскага і мастацкага карпусоў. Коласаўскі тэатр быў адным з апошніх астраўкоў, дзе менеджмент з мастацкім кіраўніцтвам сумяшчаў адзін чалавек — Валерый Анісенка. Надышоў момант пераменаў, установа выходзіць на іншыя задачы, для чаго неабходны свядомы арганізатар тэатральнага працэсу», — цытуе БелТА міністра.

Вядомы акцёр-коласавец Пятро Ламан каментаваць новае прызначэнне адмовіўся.

Адмовіўся размаўляць праз тэлефон і новапрызначаны дырэктар. Ён прапанаваў прыехаць да яго на інтэрв'ю ў Віцебск. Мы прынялі такую прапанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?