Да 1 снежня працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведамілі загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміалогіі і грамадскага здароўя Наталля Шмялёва і кіраўніца Нацыянальнага цэнтра па грыпе Наталля Грыбкова.

Праз высокую зменлівасць вірусу грыпу чалавеку наканавана хварэць на грып пастаянна. Лепшы спосаб абараніць сябе — зрабіць прышчэпку супраць грыпу, кажуць спецыялісты. Ужо 18,5% насельніцтва прышчапіліся ад грыпу, а Міністэрства аховы здароўя плануе, што гэта лічба ў выніку складзе 40%.

Асабліва важна прышчапіцца людзям, для якіх грып прадстаўляе небяспеку цяжкім цячэннем хваробы і ўскладненнямі. Гэта дзеці і пажылыя людзі, асобы з аслабленым хранічнымі хваробамі імунітэтам.

У Беларусі вызначаны спіс груп насельніцтва, якія могуць зрабіць прышчэпку супраць грыпу бясплатна. Да іх адносяцца:

* дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў;
* дзеці з 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;
* асобы з імунасупрэсіяй;
* асобы, старэйшыя за 65 гадоў;
* цяжарныя жанчыны;
* медыцынскія работнікі;
* асобы з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых;
* работнікі службаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку грамадства.

Што тычыцца вакцынацыі, сёння ў Беларусі для прафілактыкі вірусу грыпу выкарыстоўваецца пяць вакцын:

кітайская Флюваксін, расійскія Грыпол, Грыпол Плюс, Ультравак, французская Ваксігрып і галандская Інфлювак. Шмялёва і Грыбкова запэўнілі, што ўсе гэтыя вакцыны якасныя і праходзяць праверку непасрэдна ў Беларусі.

Аднак яны адрозніваюцца схемай дзеяння. Найлепшы імунітэт супраць грыпу развіваюць спліт-вакцыны, якія утрымліваюць раздзелены на складнікі дэактываваны вірус грыпу — Флюваксін і Ваксігрып. Менавіта такімі вакцынамі прышчапляюць людзей з групы рызыкі.

Расійская жывая вакцына Ультравак таксама стварае добры імунітэт, але гэтая вакцына ўтрымлівае аслабленыя жывыя вірусы і па сутнасці выклікае захворванне ў лёгкай форме.

Вакцыны Грыпол, Грыпол Плюс і Інфлювак утрымліваюць толькі паверхневыя антыгены вірусаў і з'яўляюцца слабейшымі па сваім эфекце.

Аднак спецыялісты заўважылі, што перад вакцынацыяй неабходна абавязкова пракансультавацца з урачом, каб упэўніцца ў адсутнасці супрацьпаказанняў і падабраць правільны тып вакцыны.

Напрыклад, прышчэпка ў гарадской паліклініцы «Ваксігрыпам» ці «Інфлювакам» каштуе каля 81-85 тыс. рублёў, у прыватным медыцынскім цэнтры — каля 150 тыс. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру