Delfi.lt

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Аляксандр Бяганскі.

Так, у пятніцу 24 кастрычніка тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4—10 градусаў, па ўсходзе слупок тэрмометра апусціцца да мінус 11—14 градусаў, у дзённыя гадзіны тэмпература будзе вагацца ад мінус 2 па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёва-захадзе краіны.

У суботу, 25 кастрычніка, ноччу паветра панізіцца да мінус 3—10 градусаў, па ўсходзе — да мінус 12 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў.

У нядзелю 26 кастрычніка, тэмпературны фон на тэрыторыі Беларусі пачне паступова павышацца. Уначы прагназуецца мінус 2—8 градусаў, толькі ва ўсходніх раёнах яшчэ магчыма паніжэнне тэмператур да мінус 9—12 градусаў. Днём у многіх раёнах тэмпература паветра складзе плюс 2—9 градусаў.

«На пачатку наступнага тыдня надвор'е на тэрыторыі краіны будзе фарміравацца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску», - адзначыў Аляксандр Бяганскі.

Паветраныя патокі памяняюцца з усходніх на паўднёва-заходнія, і на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Ападкаў па-ранейшаму не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпературны фон працягне паступова павышацца.

У панядзелак 27 кастрычніка, ноччу чакаецца ад мінус 6 да плюс 1 градуса, па паўднёвым усходзе прагназуецца ад 7 да 10 градусаў марозу.

Днём паветра прагрэецца да плюс 3-10 градусаў.

У аўторак ноччу чакаецца ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, днём — ад 3 да 10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 12 градусаў вышэй за нуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру