У Светлагорску 22 кастрычніка прыкладна ў 19.25 кіроўца аўтамабіля «Нісан-Альмера» ўчыніў наезд на 10-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, наезд быў учынены ў раёне музычнай школы на вуліцы Свярдлова. Дзяўчынка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і дастаўлена ў бальніцу.

У Гомелі 22 кастрычніка кіроўца аўтамабіля «Опель-Вектра» ўчыніў наезд на 68-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку Рэчыцкага праспекта ў неўстаноўленым месцы. Жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі ў выглядзе адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, удару галаўнога мозгу і пералому асновы чэрапа была шпіталізавана. 

Таксама ў Гомелі 22 кастрычніка жанчына-кіроўца на аўтамабілі «Фольксваген-Гольф» наехала на 48-гадовага пешахода, які раптоўна выбег з-за аўтобуса ў неўстаноўленым месцы. Пешаход у рэанімацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?