Мінсельгасхарч Беларусі павялічыў мінімальныя экспартныя цэны на ўсе віды сыроў на 10 рублёў за кілаграм, паведамляе расійскі Нацыянальны саюз вытворцаў малака (Саюзмалако).

Адзначаецца, што гэта пятае павышэння пасля ўвядзення Расіяй забароны на ўвоз некаторых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з ЕС, ЗША і шэрагу іншых краін.

«Цяпер мінімальныя экспартныя цэны на беларускія сыры на ўмовах FCA будуць вышэй амаль на 5% і складуць не менш як 215—220 рублёў за кілаграм. Да адпаведнага перыяду мінулага года павышэнне складае амаль 20%», — паведамляе Саюзмалако.

У Калінінградскай вобласці цэны на беларускае харчаванне пасля ўвядзення прадуктовых санкцый павысіліся на 15—35% у залежнасці ад групы тавараў, перадае ИТАР-ТАСС.

Так, паводле звестак рэгіянальнага міністэрства эканомікі, адпускная цана на розныя гатункі сыру павялічылася на 15—35%. Прадукцыя, што пастаўляецца ў вобласць пад брэндам «Савушкаў прадукт» (малочныя, кісламалочныя прадукты, сыры, тварог), падаражэла ў сярэднім на 20%.

Калінінградскія прадпрыемствы, занятыя перапрацоўкай малака, звярнулі ўвагу на перабоі ў пастаўках беларускай сыравіны.

У калінінградскім урадзе выказалі заклапочанасць цэнавой палітыкай беларускіх пастаўшчыкоў і паведамілі, што ў пачатку снежня плануюць абмеркаваць пытанне харчовых паставак у Мінску на чарговым пасяджэнні расійска-беларускага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве.

Адзначым, што ў жніўні Калінінградская вобласць і Беларусь дамовіліся аб нарошчванні супрацоўніцтва, у тым ліку ў вырашэнні пытання аб замяшчэнні імпарту прадуктаў з еўрапейскіх краін, на якія ўведзенае эмбарга.

Нагадаем, на нядаўняй прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рост цэн на беларускае харчаванне ў Расіі адбываецца не па віне Беларусі. «У нас на 5—8% цана вырасла, а ў вас на 30—50%. Але гэта па вашай прычыне, таму не трэба блакаваць пастаўкі прадуктаў харчавання», — сказаў ён. Беларусь, заўважыў Лукашэнка, пастаўляе харчаванне аптавікам, якія затым перапрадаюць яго для гандлёвых сетак, дзе цэны і павышаюцца.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Расіяй дагэтуль існуюць балансы па пастаўках прадуктаў, якія рэгулююць, колькі і якой прадукцыі можа быць пастаўлена. «Вашы лабісты баяцца, што калі мы паставім больш, то цэны ўпадуць. Вашы прыватнікі хочуць кішэню хутчэй набіць. Няхай канкуруюць з беларусамі. Прапаноўваю не стрымліваць пастаўкі беларускіх тавараў на расійскі рынак», — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру