Штрафаваць за невыкарыстанне зімовых шын будуць з 16 студзеня 2015 года. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння УДАІ МУС Аляксандр Занімон у час анлайн-канферэнцыі «Новая рэдакцыя ПДР Беларусі, новы ўзровень бяспекі на дарогах» на сайце БелТА.

«Указ ад 13 кастрычніка 2014 года нумар 483 па змяненні ПДР уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць з 16 студзеня 2015 года ўнесеныя змяненні ўжо ўступяць у сілу. Але наўрад ці з гэтага дня галоўнай задачай усіх супрацоўнікаў ДАІ будзе выяўленне транспартных сродкаў з летнімі шынамі», — падкрэсліў Аляксандр Занімон. Штраф за невыкарыстанне зімовых шын даволі невялікі. У адпаведнасці з заканадаўствам, калі кіроўца згодны з дапушчаным парушэннем, то штраф будзе складаць 0,5 базавай велічыні (адна базавая цяпер Br150 тыс.).

«Трэба думаць не аб тым, што будзе, калі я парушу ПДР. Трэба думаць аб тым, што зрабіць, каб не парушыць Правілы дарожнага руху», — лічыць Аляксандр Занімон.

Ён таксама адзначыў, што цяпер рэкамендацыі па выкарыстанні зімовых шын захоўваюцца.

«Усе сродкі масавай інфармацыі нагадваюць вадзіцелям аб своечасовай замене шын. Ужо, напэўна, многія кіроўцы сутыкнуліся з той сітуацыяй, калі трэба станавіцца ў вялікую чаргу, каб гэта зрабіць. У цэлым нашы кіроўцы прывыклі да таго, што зімой яны «пераабуваюцца». Гэта норма ўспрымаецца грамадствам станоўча, паколькі большасць разумее: у пэўных сітуацыях гэта дапаможа пазбегнуць ДТЗ», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру