фота з Twitter прэзідэнта Літвы
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, якая знаходзіцца ў Бруселі на сустрэчы Рады кіраўнікоў Еўропы, на пытанне журналіста пра тое, як трэба правучыць агрэсара Расію, адказала вельмі канкрэтна.
«Жыццё навучыць», — на зададзенае па-руску пытанне па-руску адказала кіраўнік Літвы.
«Нічым тут не правучыш. Трэба проста ўсвядоміць уласную адказнасць за свае дзеянні. Права прэтэндаваць на чужыя тэрыторыі няма ні ў кога. Суседзяў трэба паважаць», - сказала еўрапейскім журналістам Грыбаўскайце.
«Акупацыя — гэта вельмі дрэнна. Еўропа з гэтым ніколі не пагодзіцца», — па-англійску дадала прэзідэнт Літвы





