У Мінску спынены хуліганскі ўчынак у краме. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 23 кастрычніка ў 15.02 на пульт службы міліцыі «102» паступіла паведамленне аб тым, што невядомы мужчына б'е шкло ў краме па вуліцы Жылуновіча. Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі па выкліку, у памяшканні крамы ўбачылі маладога чалавека, які пагражаў дзвюм жанчынам рыльцам ад разбітай шкляной бутэлькі. 

Міліцыянеры затрымалі зламысніка. Яго дзеянням даецца прававая ацэнка, а таксама высвятляюцца акалічнасці здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?