Сёння ў Гомелі каля 7.30 на маршруце грамадскага транспарту загарэўся гарадскі рэйсавы аўтобус №22а «5-ы мікрараён - ЗЛіН».

Кіроўца паспеў высадзіць пасажыраў да таго, як у салоне ўспыхнуў пажар, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне прыпынку «Стадыён «Лакаматыў» у аўтобусе пачалося задымленне. Кіроўца спыніўся і паспеў выпусціць людзей. Практычна адразу ж пасля гэтага адбылося ўзгаранне ў маторным адсеку аўтобуса, які знаходзіўся пасярэдзіне транспартнага сродку. Пацярпелых няма.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. У выніку пажару маторны адсек аўтобуса выгараў цалкам. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, высвятляецца прычына надзвычайнага здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?