Калі 1 студзеня ў Літве будзе ўведзены еўра, у адходы ператворацца купюры і манеты літаў. Куды ўсё гэта дзенецца?

Папяровыя купюры будуць знішчаныя, а манеты атрымаюць другое жыццё. Цэнтрабанк Літвы плануе з іх зрабіць скульптуру «бацькі літа», прафесара Уладаса Юргуціса, піша Delfi.

У скульптуры першага кіраўніка Цэнтрабанка Літвы будуць выкарыстаныя і манеты наміналам адзін літ, знятыя з абароту. «Гэта будзе нібы сімвалічнае вяртанне «доўгу» аднаму са стваральнікаў грашовай сістэмы незалежнай Літвы», — сказаў прадстаўнік банка Гедрус Сіманавічус.

Скульптура будзе пастаўлена ў цэнтры Вільні, каля Цэнтрабанка. Колькі манет спатрэбіцца на яе стварэнне скульптуры, пакуль невядома.

Што стане з астатнімі грашыма?

«Частка іх застанецца ў музеях і калекцыях нумізматаў. Большая частка манет будзе дэфармаваная, а метал прададзены, банкноты — знішчаны», - сказаў Сіманавічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0