Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў сёння пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Мінска адзначацца, бо адносна яго дзейнічае прэвентыўны нагляд. Але з пастарунка пакуль не выйшаў.

На вуліцы яго засталася чакаць жонка, сябры. Ім паведамілі, што з Паўлам «праводзяць размову», тэлефон яго адключаны.

Жонка Святлана мяркуе, што гэта чарговае затрыманне, ёй заўсёды так адказваюць, што быццам бы з яе мужам праводзяць прафілактычныя гутаркі, а потым саджаюць на суткі.

За апошнія два гады Павел адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна больш за 200 дзён.

Напярэдадні Вінаградаў выйшаў на волю пасля 15 —суткавага арышту. Сярод іншага ён паведаміў учора: «Сёння мне далі падпісаць паперу, што змяніліся правілы, паводле якіх я мушу адзначацца ў РУУС. Калі раней для гэтага мне прызначылі чацвер з 9 раніцы да 6 вечара, дык ад сёння я магу гэта рабіць толькі па пятніцах і толькі з 9 раніцы да 10 раніцы. Чаму гэтак, не ведаю. Магчыма, зноў хочуць мяне закрыць. Таму заўтра пайду адзначацца, узяўшы з сабою рэчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?