Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна прыцягваць прадпрыемствы да будаўніцтва арэнднага жылля. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання раёна жылой забудовы Міхалова-2 у Мінску.
«Арэнднае жыллё — гэта не толькі клопат дзяржавы. Усіх трэба напружыць і давесці кожнаму прадпрыемству план, — заявіў беларускі лідар.— Большасць, вядома, пакуль будзе будаваць дзяржава, але і прадпрыемствы павінны ўкласціся. Калі ты кіраўнік, то павінен думаць пра перспектывы прадпрыемствы, перш за ўсё, працоўных рэсурсаў».