Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні падчас міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» у Сочы, распавёў пра тое, як былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч апынуўся ў Расіі.

Па словах Пуціна, пасля падпісання пагаднення паміж Януковічам і апазіцыяй Януковіч адправіўся з Кіева ў Харкаў, хоць расейскі калега раіў яму гэтага не рабіць.

«Я яму адказаў, што сумняваюся, што ўсё так будзе добра, але гэта яго справа, ён жа прэзідэнт <…> Ён з'ехаў і даў каманду вывесці ўсе сілы правапарадку з Кіева», — сказаў Пуцін.

«Не буду хаваць, мы дапамаглі яму (Януковічу) перабрацца ў Крым, і ён там яшчэ знаходзіўся на працягу некалькіх дзён, у Крыме — на той перыяд часу Крым быў часткай Украіны», — распавёў кіраўнік расійскай дзяржавы.

«У такіх умовах у Кіеў яму было вяртацца ўжо бессэнсоўна <…> Усе забыліся пра дамоўленасці і подпісы. Ён (Януковіч) папрасіў вывезці яго ў Расію, што мы і зрабілі. Вось і ўсё», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?