На Хэлоўін, 31 кастрычніка, брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг паабяцала апублікаваць на сайце pottermore.com гісторыю пра Далорэс Амбрыдж — дзеючую асобу серыі кніг пра Гары Потэра, паведамляюць інфармагенцтвы.

Новы твор Роўлінг будзе складацца прыкладна з 1700 слоў і ўключаць апісанне жыцця Амбрыдж да падзей кнігі «Гары Потэр і Ордэн Фенікса», дзе яна ўпершыню з'явілася.

У кнізе пра Гары Потэра Далорэс Амбрыдж апісваецца як «жанчына маленькага росту, тоўстая, з вачыма навыкаце і кароткай шыяй, якая нагадвае жабу, а таксама з «гадкім ружовым бантам». Па сюжэце, Амбрыдж замяніла на пасадзе дырэктара школы вядзьмарства і чараўніцтва Хогвартс Альбуса Дамблдара. У пятым рамане яна з'яўляецца адным з ключавых праціўнікаў галоўных герояў. У далейшым апавяданні яе роля зменшылася.

Джоан Роўлінг перыядычна публікуе ў інтэрнэце невялікія апавяданні пра герояў патэрыяны. Так, у жніўні прыхільнікам быў прадстаўлены тэкст пра чараўніцу-спаявачку Селесціну Уорбек. У пачатку ліпеня пісьменніца размясціла на сайце тэкст пра дарослых Гары Потэра, Рона Уізлі і Герміёну Грэйнджэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?