Вінаватым у страляніне, якая адбылася ў пятніцу, 24 кастрычніка, у старэйшай школе горада Мэрысвіл пад Сіэтлам (штат Вашынгтон, ЗША), аказаўся вучань Джэйлен Фрайберг.

У выніку здарэння пацярпелі чатыры чалавекі, двое загінулі, у тым ліку і сам Фрайберг. Пра гэта паведамляе CNN.

Паводле дадзеных відавочцаў, раніцай каля 10:00 па мясцовым часе юнак зайшоў у школьную сталовую, наблізіўся да нашага стала, дзе сядзелі яго аднакласнікі, і стрэліў у іх прыкладна шэсць разоў. Затым Фрайберг выйшаў са сталовай і працягнуў страляніну, пасля чаго застрэліўся сам.

У школе пачалася паніка. Многія падумалі, што нехта ўключыў пажарную сігналізацыю, але настаўнікі паведамілі пра страляніну ў паліцыю і загадалі ўсім заставацца ў класах. Усяго ў школе навучаецца 2500 чалавек. Ратавальнікі і праваахоўныя органы пазней паспяхова правялі эвакуацыю.

Фрайберг любіў паляваць і ўмеў абыходзіцца са зброяй. Як паведамляе Hollywoodlife, вінтоўку, якой ён, верагодна, скарыстаўся у дзень трагедыі, падарылі яму бацькі на дзень нараджэння. «Напэўна, гэта самы лепшы падарунак», — пахваліўся малады чалавек у Twitter.

Знаёмыя Фрайберга распавялі, што ён быў папулярным вучнем у школе. Аднак зусім нядаўна ён стаў аб'ектам кпінаў з боку аднакласнікаў. Па іншых звестках, адна з дзяўчын адмовілася пайсці з ім на спатканне, з-за чаго юнак быў на яе злы.

У чацвер, 23 кастрычніка, ён напісаў сваё апошняе паведамленне: «Гэта не можа працягвацца… Гэта больш не будзе працягвацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?