Мінскія «Цмокі» пацярпелі чацвертую запар паразу ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ.

Сёння на «Мінск-Арэне» мінскія «Цмокі» прайгралі рыжскаму ВЭФу з лікам 70:71 (22:12, 14:14, 20:21, 14:24). Пасля першай паловы гульні мінчане вялі +10.

31 кастрычніка «Цмокі» згуляюць у гасцях з «Аўтадорам», з якім дзеляць апошняе месца ў турнірнай табліцы. Праўда, у «Аўтадора» толькі тры паразы ў трох гульнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0