У Мінску пройдзе чарговая акцыя па льготным лячэнні алкагольнай залежнасці, ініцыяваная гарадскім клінічным наркалагічным дыспансерам. 

Як паведамляе камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, акцыя пройдзе 31 кастрычніка па адрасе: вуліца Някрасава, дом 22, корпус 1. Падчас акцыі будуць праводзіцца кадаванне ад алкагольнай залежнасці і так званая падшыўка (імплантацыя прэпарата). Умовай удзелу ў акцыі з'яўляецца ўстрыманне ад спажывання алкаголю на працягу 10 і больш дзён. 

Запіс на льготнае лячэнне праводзіцца ў працоўныя дні з 9.00 да 16.00 па гарадскім тэлефоне 292-31-03 

Беларускія медыкі неаднаразова звярталі ўвагу на высокі ўзровень распаўсюджвання алкагалізму ў краіне. У апошнім штогадовым дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя» Беларусь была прызнаная лідарам у спажыванні алкаголю. Паводле звестак СААЗ, спажыванне чыстага спірту на аднаго жыхара краіны, якому больш за 15 гадоў, складае ў сярэднім 17,5 літра. Паводле ж афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, спажыванне алкаголю ў Беларусі складае 11,14 літра на душу насельніцтва ва ўзросце большым за 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?