Reuters.com

Reuters.com

У нядзелю, 26 кастрычніка, журналіст Павел Шарамет апублікаваў у сваім Twitter папярэднія вынікі пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду Украіны.

Паводле гэтых дадзеных, пакуль з вынікам у 22,2% лідзіруе партыя ўкраінскага прэзідэнта «Блок Пятра Парашэнкі». Следам ідуць партыя «Народны фронт» прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка і спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава (18,6%) і «Самапомач» (10,1%) Андрэя Садовага.

Як паведамляе Шарамет, Камуністычная партыя Украіны і «Грамадзянская пазіцыя» пакуль не праходзяць у парламент з вынікамі 3,4% і 3,3% адпаведна.

Экзіт-полы журналіст апублікаваў у метафарычнай форме.

Так «Блок Пятра Парашэнкі» ён назваў «цукеркі», бо прэзідэнт Украіны — гэта заснавальнік і ўладальнік кандытарскай карпарацыі Roshen. Акрамя трох лідзіруючых партый, па дадзеных Шарамета, у Вярхоўную Раду пакуль таксама праходзяць «Чарнаморскія вышкі» з вынікам у 9,9%, «Граблі» (8,2%), «Косы» (6,1%) і «Січавікі» (5,9%). Карыстальнікі ў сацыяльных сетках расшыфроўваюць гэтыя назвы па-рознаму.

Многія сыходзяцца, што «Чарнаморскія вышкі» — гэта «Апазіцыйны блок» з Добкіным, Бойкам і Рабіновічам. «Косы» — магчыма, гэта Блок Юліі Цімашэнкі, «Граблі» — Радыкальная партыя А.Ляшка, а «Січавікі» — партыя «Свабода».

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 09:00 і будуць працаваць да 21:00 па Мінску. У выніку будуць абраныя 424 парламентарыі: 199 у аднамандатных мажарытарных акругах і 225 - па партыйных спісах з прахадным бар'ерам у 5%.

У выбарах бяруць удзел 29 палітычных аб'яднанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?