Расійскаму акцёру Івану Ахлабысціну, які вядомы сваімі антыўкраінскімі выказваннямі, забаранілі ўезд ва Украіну, заявіў дарадца Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі.

«Так, у нас ёсць спісы людзей, якія сваімі дзеяннямі праявілі пагрозу для нацыянальнай бяспекі Украіны, тым самым прымусіўшы нас унесці іх у спісы асоб, уезд якіх непажаданы на тэрыторыю Украіны. Я не буду называць вам імёны… Але вы памятаеце, што нядаўна Латвія абвясціла, што Ахлабысціну забаронены ўезд у гэтую краіну. Дык вось, ва Украіну яму таксама ўезд забаронены, зрэшты, як і многім, што з'яўляюцца дзеячамі культуры і з-за ўцягвання ў палітыку сваёй ангажаванасці перакрэслілі свой творчы ўнёсак», — распавёў Лубкіўскі.

Паводле яго слоў, у спіс увайшлі некалькі сотняў імёнаў. Для гэтых людзей ужо дзейнічае забарона на ўезд ва Украіну. Колькі будзе доўжыцца гэтае абмежаванне, Лубкіўскі не ўдакладніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?