Agencja Gazeta

Agencja Gazeta

Польшча збіраецца перакінуць тысячы вайскоўцаў да сваёй усходняй мяжы. Як паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр абароны краіны Томаш Семоняк у інтэрв'ю Associated Press, гэта рашэнне звязана з украінскім крызісам.

«Геапалітычная сітуацыя змянілася, мы перажываем найбуйнейшы крызіс бяспекі з часоў халоднай вайны, і мы павінны рабіць з гэтага высновы», - падкрэсліў ён.

Па словах Семоняка, цяпер колькасць вайскоўцаў, якія дыслакаваныя на базах ля ўсходняй мяжы Польшчы, дасягае 30 працэнтаў. Да 2017 года іх кантынгент будзе павялічаны да 90 адсоткаў.

Міністр абароны падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра якія-небудзь «нервовыя або радыкальныя крокі». Паводле яго слоў, у пагражаючай сітуацыі Варшава хацела б узмацніць бяспеку на ўсходзе краіны.

Associated Press адзначае, што нягледзячы на тое, што Польшча была прынята ў НАТА ў 1999 годзе, вялікая частка вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі краіны размяшчалася каля заходняй мяжы.

На ўсходзе Польшча мяжуе з Беларуссю, Літвой і Украінай. На поўначы яна мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?