Арсень Яцанюк — адзін з аўтараў праекта «Сцяна», умацаванай мяжы з Расіяй.

Арсень Яцанюк — адзін з аўтараў праекта «Сцяна», умацаванай мяжы з Расіяй.

На парламенцкіх выбарах ва Украіне пасля падліку 75% галасоў, лідзіруе партыя «Народны фронт» прэм'ера Арсенія Яцанюка, якая набірае 21,93% галасоў.

Далей ідзе «Блок Пятра Парашэнкі» з 21,50% галасоў.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Раду праходзяць яшчэ чатыры партыі: «Самапомач» мэра Львова Андрэя Садовага (11,10% галасоў), «Апазіцыйны блок», у які ўваходзяць многія былыя члены Партыі рэгіёнаў (9,63%), «Радыкальная партыя Алега Ляшка»(7,39%), «Бацькаўшчына» экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі (5,67% галасоў).

Астатнія партыі не пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?