Чацвёртую перамогу запар атрымала ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае «Дынама». 27 кастрычніка каманда Любаміра Покавіча выйграла дома па булітах у аўтсайдара Усходняй канферэнцыі «Амура» (Хабараўск) — 3:2 (0:0, 1:1, 1:1, 0:0, буліты — 1:0).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе дома: 29 кастрычніка — з уладзівастоцкім «Адміралам», 1 лістапада — з новасібірскай «Сібір'ю», 2-га — з новакузнецкім «Металургам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?