У сувязі з прадпісаннямі дактароў Лені Кравіц вымушаны перанесці свой выступ, які павінны быў адбыцца ў Мінск-Арэне 1 лістапада. Артыст захварэў на ВРВІ і знаходзіцца пад наглядам дактароў, якія рэкамендавалі яму не выступаць на працягу бліжэйшага тыдня.
Канцэрты Лені Кравіца ў рамках сусветнага тура перанесены ў трох еўрапейскіх гарадах — у Таліне (28 кастрычніка), Вільні (30 кастрычніка) і Мінску (1 лістапада).
Арганізатары адзначаюць, што Лэні Кравіц хоча прадставіць лепшае шоў сваім прыхільнікам і вельмі расчараваны пераносам канцэрта. Ён спадзяецца аб'явіць новыя даты ў самы бліжэйшы час. Усе набытыя білеты сапраўдныя.