Сын дзеяча апазіцыі мае хату ў родавай вёсцы Бершты Шчучынскага раёна. Нехта спрабаваў падпаліць гумно і склеп. «На шчасце, полымя не перакінулася на дом — паспелі патушыць».

Сын Мілінкевіча, таксама Аляксандр, набыў хату даволі даўно, але ўсё яшчэ не скончыў рамонту. Сам ён жыве і працуе ў Гродне. У момант здарэння ў хаце нікога не было. Ніхто не пацярпеў.

Як паведамілі ў МНС па Гродзенскай вобласці, пажар зафіксаваны 28 кастрычніка а 16.02. Мяркуецца, што гэта быў падпал.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці. Аказалася, што Мілінкевічы пусцілі да сябе ў хату пажыць сям'ю суседкі-настаўніцы. Рэч у тым, што яе хату пэўны час назад спалілі і ёй не было дзе жыць. І вось — падпал дзвярэй незамкнёнага лёха і гумна адбыўся ў той дзень, калі ў райцэнтры ішоў суд па справе аб падпале суседчынай хаты. Ні яе самой, ні яе сваякоў у Берштаў у той момант не было.

Такім чынам, гаворка можа ісці не пра палітыку, а пра даўнія кланавыя разборкі ў глухой пушчанскай вёсцы. А гэта азначае, што ўсё і прасцей, і складаней, чым усе спачатку падумалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?