Расія завяршыла пастаўку ў Беларусь чатырох зенітна-ракетных комплексаў С-300. Аб гэтым заявіў 29 кастрычніка ў Мінску міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. 

На чале расійскай дэлегацыі ён браў удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. 

Кіраўнік расійскага абароннага ведамства выказаў надзею, што ў наступным годзе гэтыя С-300 будуць пастаўлены на баявое дзяжурства. 

Шайгу таксама паведаміў, што ў 2015 годзе расійская ваенная авіяцыя з'явіцца на аэрадроме ў Бабруйску. Гаворка ідзе аб 12 баявых знішчальніках СУ-27, двух вучэбна-баявых СУ-27 і чатырох верталётах МІ-8. 

Шайгу адзначыў, што на пасяджэнні калегіі прынята рашэнне аб пашырэнні праграмы сумесных вучэнняў «Шчыт Саюза — 2015», што звязана «са становішчам каля нашых межаў і ў свеце ў цэлым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?