Увечары 29 кастрычніка маскоўская паліцыя затрымала ўдзельнікаў мітынгу побач з будынкам мэрыі. Паводле дадзеных «ОВД-Инфо», сем чалавек былі затрыманыя, двое пазней былі адпушчаныя.

Усяго ў акцыі прымалі ўдзел каля 40 чалавек. Большасць з іх — педагогі і дактары, якія засталіся без абяцанага жылля.

У апошні час у Маскве праходзяць шматлікія акцыі пратэсту супраць аб'яднання школ, у прыватнасці супраць ліквідацыі школы «Інтэлектуал». Апошні мітынг праходзіў на Лермантаўскай плошчы 25 кастрычніка. Таксама паступаюць шматлікія паведамленні аб скарачэннях і ў медыцынскай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?