Чаму ўшчамляць гамасекаў можна, а рускую мову нельга?

Дзіўна, як беларусы могуць адмоўна ставіцца да геяў і адначасова станоўча — да сваіх рускалюбных суграмадзянаў.

Гэта ж якія аргументы вылучаюцца супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў?

Маўляў, гэта ненатуральна: супярэчыць традыцыям, дый біялагічнай прыродзе.

Маўляў, небогаўгодна: Госпад стварыў мужчыну і жанчыну менавіта для таго, для чаго стварыў.

Маўляў, грамадска небяспечна: распаўсюджванне гэтай з'явы пагражае выраджэннем нацыі. Але ж беларус, які не размаўляе на роднай мове, — гэта гэтаксама ненатуральна і не адпавядае традыцыям народа.

Паводле Бібліі, мовы на зямлі змяшаў Госпад, а значыць знішчаць іх — небогаўгодна.

Нарэшце, рускамоўнасць, у адрозненне ад гомасэксуалізму (які, як правіла, закладваецца яшчэ ў чэраве і, па статыстыцы, вагаецца ў межах 15—25%), распаўсюдзілася да 80% і ўжо рэальна пагражае існаванню нацыі, што даводзіцца ўжо прызнаваць і самым высокім чыноўнікам.

Таму, скептычна ставячыся да легалізацыі аднаполых шлюбаў і насцярожана — да гомасэксуалаў, пра рускалюбных можна сказаць прыкладна тое ж самае: так, сярод іх шмат годных людзей, у тым ліку і патрыётаў. Так, ніхто не мае права забараніць чалавеку гаварыць на якой-кольвек мове. Але ўсе (і, у першую чаргу, самі рускамоўныя) павінны ўсведамляць, што гэта — не норма. І для здароўя нацыі такой з'явы павінна быць як мага менш. І, перш за ўсё, гэта тычыцца «легалізацыі рускай мовы» нароўні з нацыянальнай. Гэта называецца кансерватызм.

Не, вядома, калі раптам беларусы выспеюць да талерантнасці да аднаполых шлюбаў, я нічога не буду мець супраць дзяржаўнасці рускай мовы. Бо тады гэта ўжо будзе лібералізм.

P.S. «— Вы рускамоўны? — Не, я «бі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру