Вось што можа людзей узрушыць, а? Зафарбавалі графіці з Быкавым? І што? Сарваная літаратурная прэзентацыя? Да фені! Краіна лідзіруе па спажыванні алкаголю? Халера з ім! А вось невядомую Любу (дакладней, больш вядомую ў пэўных колах як Лола Тэйлар), што, пардон, трахаецца на камеру, не чапай! Разарвём!

І напалі з усіх бакоў, з’явілася цэлае войска канапных неабыякавых.

Шыкоўны аргумент так званых маралістаў: «Гэта ж прыніжэнне жаночай годнасці»! Ах вось яно што! А я, дурань, думаў, што прыніжэнне жаночай годнасці – гэта здымацца ў порнафільмах і па выкліку прыязджаць на кватэру да незнаёмага чалавека. Тое, што гераіні трапіліся больш «адсаджаныя» за яе, скажам так, партнёры – спачуваем. Жыццё, яно такое — не ўгадаеш.

Хаця, калі ж мы кажам пра гвалт у дачыненні да вышэйзгаданай порнаактрысы, дык на дадзены момант і факт гвалту не пацверджаны, і прысуд не вынесены, а мы пакуль ведаем толькі яе версію таго, што адбылося. І, дарэчы, паважаныя так званыя маралісты, калі вас так клапоціць, дык чаму гэта вы не шукаеце парушэння журналісцкіх прынцыпаў у анекдотах пра бландзінак, чукчаў, папоў?

А тое, што жанчына ў нашым грамадстве можа апусціцца да таго, каб здымацца ў порнафільмах, прадавацца за вялікія і малыя сумы – гэта нармальна? Тое, што даступнасць гэта цяпер адзін з першых крытэраў прывабнасці жанчыны – нармальна? Адкрытая прапаганда распусты пад відам «роўнасці» і «свабоды выбару» – нармальна, я вас пытаюся? Зайдзіце ў любы начны клуб у любым горадзе і паглядзіце, што там адбываецца. Маральна, а?

І ці не гэтая прапаганда распусты ёсць першапрычынай вялікай часткі выпадкаў гвалту?

Магчыма, вы будзеце лічыць мяне бяздушным і цынічным скатом, але мяне ніяк не цікавіць, што там будзе адчуваць гэтая порнаактрыса пасля нашых анекдотаў. Уся гэтая гісторыя — суцэльнае скоцтва. І «ахвяра» роўна вартая «злачынцаў», вось які сэнс меў анекдот. Яны звычайныя прадукты хвароб нашага грамадства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру