Прэм'ер-міністр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу LifeNews, што ніколі не казаў пра тое, што пад Чырвонаармейскам (Данецкая вобласць) былі знойдзены целы 286 застрэленых жанчын.

«Я такога не казаў», — заявіў Захарчанка. Паводле яго слоў, ён распавёў СМІ толькі пра тое, што кіраўніцтва ДНР атрымала 300-400 заяў аб знікненні маладых жанчын.

Раней словы «прэм'ера» «ДНР» пра масавыя забойствы пад Чырвонаармейскам распаўсюдзілі як найгалоўную навіну крамлёўскія агенцтвы «Інтэрфакс» і РІА «Новости».

«Амаль 400 жанчын ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў зніклі ў Чырвонаармейску без вестак, дзе раскватараваны батальён «Днепр-1». 286 цел жанчын былі выяўленыя вакол Чырвонаармейска згвалтаванымі», — цытавала Захарчанку РІА «Новости». Пры гэтым «Інтэрфакс» са спасылкай на лідара «ДНР» удакладняў, што ўсе знойдзеныя целы «былі выяўлены з адтулінамі ў патыліцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?