Для арганізацыі бяспекі на дарогах Беларусі ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС, супрацоўнікі арыентаваны на выяўленне парушэнняў правілаў дарожнага руху, што цягнуць найбольш цяжкія наступствы як з боку вадзіцеляў (кіраванне ў стане ап'янення, перавышэнне хуткасці, выезд на сустрэчную паласу, ігнараванне рамянёў бяспекі), так і з боку пешаходаў (пераход дарогі ў неўстаноўленых месцах, знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў). 

З мэтай эфектыўнага выяўлення вадзіцеляў у стане ап'янення, без правоў і іншых парушальнікаў у рэгіёнах будуць праведзены комплексныя мерапрыемствы «Фільтр» з выкарыстаннем аўтаматызаванага комплексу «Аўтаўраган». Гэта сістэма дазваляе, не затрымліваючы транспартны паток, ідэнтыфікаваць па нумарных знаках аўтамабілі і выявіць з дапамогай базы даных тыя, чые ўладальнікі не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі або былі пазбаўлены пасведчанняў за сур'ёзныя ўчынкі за рулём, а таксама пазбаўленыя правоў. 

Спецпадраздзяленне ДПС «Страла» будзе адпрацоўваць Пружанскі, Бярозаўскі, Кобрынскі, Клічаўскі, Кіраўскі, Чэрвеньскі, Капыльскі і Уздзенскі раёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?