1 лістапада ў Мінску пачаў сваю працу XXXV з'езд Саюза Камуністычных партый — КПСС.

У Беларусь прыехалі 117 дэлегатаў ад 17 камуністычных партый. У залу ўрачыста ўнеслі сцяг перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сцяг СКП-КПСС, сцяг Кампартыі Беларусі і сцяг Беларусі. Прагучаў гімн СССР.

Лідэр беларускіх камуністаў Ігар Карпенка зачытаў прывітанне ад Аляксандра Лукашэнкі. Пасля дэлегатам раздалі ордэны і граматы, а група маладых камуністаў атрымала партыйныя білеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?