У матчы 29-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ абыграў у гасцях асноўнага суперніка — мінскае «Дынама» з лікам 2-1.
У барысаўчан галы забілі абаронцы Анры Хагуш і Дзяніс Палякоў, мінчукі адыгралі адзін мяч толькі ў дадатковы час. Гол з пенальці на рахунку чарнагорца Няман'і Нікаліча.
У БАТЭ цяпер 64 ачка, а ў «Дынама» — 60. Да канца чэмпіяната кожнай з каманд засталося правесці па тры гульні.