Вашынгтон спрабуе прадухіліць важнае пагадненне паміж РФ і Венгрыяй у энергетычным сектары, піша Reuters.
Паводле інфармацыі, ЗША занепакоеныя тым, што венгерскі энергаканцэрн MOL можа прадаць «Газпрому» сваю долю ў найбуйнейшай энергетычнай кампаніі Харватыі INA.
Як паведамляе выданне, гаворка ідзе пра 49% акцый.
На думку Вашынгтона, такая здзелка магла б падарваць спробы Захаду ізаляваць расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна ў сувязі з вайной ва Украіне.
Сенатар Крыс Мерфі, які знаходзіўся з візітам у Еўропе, здзейсніў візіт таксама ў Харватыю, каб абмеркаваць гэтае пытанне з прадстаўнікамі ўрада.
Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША А. Хахштэйн таксама правёў з гэтай нагоды ў Вашынгтоне сустрэчу з міністрам замежных спраў Венгерскай рэспублікі П. Сіяртай.
Чыноўнік паведаміў, што гэта была «выніковая сустрэча», падчас якой, у прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні долі венгерскага энергаканцэрну MOL, «Паўднёвага патоку» і пастаўкі Венгрыяй газу ва Украіну.
Раней паведамлялася, што ЗША забаранілі ўезд шэрагу венгерскіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў карупцыі.