Аператыўнікамі крымінальнага вышуку Карэліцкага райаддзела міліцыі пры падтрымцы калег з Мінскай ПК-14 раскрыта злачынства 2007 года.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у 2007 годзе ў пенсіянеркі, жыхаркі вёскі Лукі, нехта скраў з хлява авечку, але выйсці на след злачынцы «па гарачых слядах» не ўдалося. Тым не менш, нягледзячы на, здавалася б, не зусім рэзананснае злачынства і нізкую ступень грамадскай небяспекі, праца па яго раскрыцці не спынялася.

На днях у крадзяжы авечкі прызнаўся адзін са зняволеных каўказскай нацыянальнасці, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 за серыю крадзяжоў коней. 32-гадовы мужчына распавёў, што скраў жывёліну ноччу і разабраў яе ў сябе на хаце.

Гурман па натуры, ён часта запрашаў да сябе гасцей і частаваў шашлыком, які рыхтаваў з мяса той самай авечкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?