Больш за 3,5 тыс. кватэр у Мінску заставаліся без электрычнасці 2 лістапада, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне аб адсутнасці электраэнергіі паступіла ў 16.29. Спецыялісты высветлілі, што адключаны фідэр №202 на падстанцыі «Азярышча» на вуліцы Купрэвіча, 4. У выніку без электразабеспячэння засталіся 5 шматкватэрных жылых дамоў (577 кватэр) і 31 прыватны жылы дом у Партызанскім раёне, а таксама 17 шматкватэрных жылых дамоў (3074 кватэры) у Першамайскім раёне.

Электразабеспячэнне было адноўлена ў 18.00. Час адключэння склаў 1 гадзіну 31 хвіліну. Аб'екты першай катэгорыі па надзейнасці электразабеспячэння ня адключаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?