На з'ездзе ТБМ 2 лістапада ў Мінску за Трусава прагаласавалі ўсе дэлегаты пры адным, які ўстрымаўся.

Трусаў узначаліў ТБМ у канцы 1990-х, калі арганізацыя была ў крызісе, і надаў яе дзейнасці дынамізму. Але перад з'ездам гучалі галасы, што Таварыству патрэбная свежая кроў. Тым не менш, ахвотных узначаліць 6-тысячную арганізацыю не знайшлося, таму справу мусіць працягваць Трусаў.

Пад кіраўніцтвам Трусава ТБМ спачатку быў актыўным удзельнікам дэмакратычнай апазіцыі. Сябры ТБМ складалі касцяк корпуса назіральнікаў на выбарах. 

Калі ж пасля 2004 года ў краіне кансалідаваўся аўтарытарызм, Трусаў вывеў ТБМ з палітыкі, каб захаваць арганізацыю.

У той жа час моваабарончая арганізацыя актыўна лабіруе пытанні мовы і культуры ў органах улады цэнтральнага і мясцовага ўзроўню. ТБМ мае шэраг вельмі актыўных суполак у рэгіёнах — ад Віцебска да Баранавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?