Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта лідзіруе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне.

Паводле экзіт-пола IRES за яго прагаласавалі 41,5% выбаршчыкаў, паводле экзіт-пола CSC — 40%, СSOP — 38%. За лідара Нацыянал-ліберальнай партыі Клаўса Ёханэса, выхадца з нямецкамоўнай меншасці, адпаведна — 31,2, 31 і 32%.

Другі тур з удзелам Понты і Ёханэса пройдзе 16 лістапада.

Яўка на выбарах склала 52,31% выбаршчыкаў.

Раней румынскі прэм'ер-міністр запатрабаваў ад Бруселя выпрацаваць дакладны план па далейшых еўрапейскіх перспектывах Украіны, Малдовы і Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?