Канцлер Германіі хутчэй выбярэ выхад Вялікабрытаніі з ЕС, чым кампраміс у пытанні пра свабодны рынак працоўнай сілы ўнутры Еўрасаюза.

Пра гэта піша нямецкі часопіс Spiegel. Па звестках выдання, Меркель баіцца, што Брытанія падыходзіць да «пункта невяртання» ў адносінах з ЕС. 

У офісе брытанскага прэм'ер-міністра гэтую інфармацыю не камэнтуюць. Дэвід Кэмеран хоча перагледзець ўмовы знаходжання Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе перад тым, як праводзіць рэферэндум аб чалецтве краіны ў ЕС. Лондан незадаволены вялікім патокам працоўных мігрантаў з іншых еўрапейскіх краін і прапаноўваў ўвесці квоты на нізкакваліфікаваных мігрантаў.

Паводле газеты Sunday Times, Нямеччына ўжо адхіліла прапанову Дэвіда Кэмерана аб увядзенні квот на нізкакваліфікаваных мігрантаў з краін ЕС. Spiegel паведаміў, што Кэмеран цяпер спрабуе дамовіцца пра забарону на ўезд у краіну для працоўных мігрантаў з Еўрасаюза, якія не маюць канкрэтнай працы. Таксама ён хоча дэпартаваць тых, хто не ў стане забяспечыць сябе пасля трох месяцаў знаходжання у краіне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?